Дзень нараджэння – радаснае і доўгачаканае свята, якое хочацца адзначыць у асяроддзі блізкіх і сяброў, пачуць мора кампліментаў, атрымаць акіян усмешак і, вядома, шмат падарункаў. У нашым дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы існуе забаўляльная паслуга “Дзень нараджэння”, якая стварае усім сапраўднае свята.
Адзін з такіх дзён нараджэння весела і забаўляльна прайшоў у другой малодшай групе № 10 дзякуючы бацькам імянінніка Ванюшы Бандыкі. Дзяцей пад вясёлую музыку сустрэлі у музычнай зале Віншавалкін і Імянінка, якія адразу акунулі іх у свет гульняў, радасці і смеху. Выхаванцы ўдзельнічалі ў вясёлых атракцыёнах і гульнях. Усе засталіся вельмі задаволеныя такім цудоўным днём нараджэння.
У святкаванні дзён нараджэння ў дашкольным цэнтры ёсць адзін велізарны плюс. Калі свята прайшло пышна, а па-іншаму і не можа быць, то ўражаннямі дзеці будуць дзяліцца не адзін дзень.
Калектыў дашкольнага цэнтра запрашае ўсіх жадаючых бацькоў, якія хочуць зрабіць дзень нараджэння свайго дзіцяці яркім і незабыўным, скарыстацца прапанаванай забаўляльнай паслугай. Распрацаваныя сцэнарыі дзіцячага свята, безумоўна, спадабаюцца дзіцяці, а цікавыя конкурсы, прыемныя сюрпрызы і музычнае афармленне зробяць свята проста чароўным.
Акрамя таго, разам з казачнымі героямі ваша дзіця павіншуюць ўсе выхаванцы групы і выхавальнікі. Перавага нашых свят у душэўнасці, уліку ўзроставых і індывідуальных асаблівасцей імянінніка, а таксама пажаданняў бацькоў.
Тамара БОРТНІК,
кіраўнік забаўляльнай паслугі “Дзень нараджэння”
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 Зэльвы