Навучанне энергазберажэнню праз казку

- 16:43ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У Міжнародны дзень энергазберажэння ў Каменскім ясліях-садзе Мазырскага раёна для выхаванцаў сярэдняга дашкольнага ўзросту адбылася прэм’ера экалагічнай казкі “Церамок на новы лад”, сцэнарый якой распрацавала выхавальнік установы Алена Гвоздзь.

Адной з галоўных праблем чалавецтва сёння з’яўляецца праблема разумнага выкарыстання энергіі. Энергазберажэнне прыводзіць не толькі да эканоміі грошай, але і дазваляе клапаціцца пра планету ў цэлым. Кожны з нас з’яўляецца яе часткай, таму любое наша дзеянне або бяздзейнасць здольна паўплываць на развіццё падзей.

Толькі мэтанакіраваная праца па выхаванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту культуры энергазберажэння прынясе свой плён у дарослым жыцці сённяшніх выхаванцаў, яны не будуць марнатраўнымі, стануць актыўнымі памочнікамі грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на захаванне і памнажэнне рэсурсаў нашай краіны.Экалагічная казка – адно з мерапрыемстваў па фарміраванні культуры энергазберажэння, якія праходзяць у нашай установе.

Галоўная мэта правядзення казкі – выхаванне асноў экалагічнай культуры, фарміраванне ўяўленняў пра неабходнасць беражлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра карысць энергазберажэння, пагулялі ў гульню “Збірай-ка”, дзе сартавалі адходы, адгадвалі загадкі і ў цэлым весела і з карысцю правялі час.

Работа нашага калектыву павышае цікавасць выхаванцаў дашкольнай установы і іх бацькоў да праблемы энергазберажэння, пашырае іх веды ў гэтай галіне, а таксама спрыяе ўмацаванню дзіцяча-бацькоўскіх адносін у працэсе сумеснай дзейнасці.

Вера КАБЗАР,
загадчык Каменскага ясляў-сада
Мазырскага раёна

Калі вас зацікавіў сцэнарый казкі “Церамок на новы лад”, вы можаце знайсці яго на нашым сеткавым рэсурсе ў рубрыцы “Метадычка” – “Дашкольная адукацыя” – “Сцэнрыі”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий