У Іўеўскім яслях-садзе – пачатковай школе прайшоў тыдзень англійскай мовы пад дэвізам Enjoy learning English. Знайсці цікавую для ўсіх тэму для заняткаў – такі быў асноўны прынцып тыдня.
Перад настаўнікам англійскай мовы паўстае адна з найважнейшых праблем: як у межах адукацыйнага працэсу накіраваць дзейнасць навучэнцаў у камунікатыўнае рэчышча? Што трэба зрабіць, каб стварыць і падтрымліваць актыўную матывацыю ў дзяцей да вывучэння замежнай мовы? Адзін з самых эфектыўных метадаў вырашэння гэтай праблемы – арганізацыя прадметнага тыдня.
У першы дзень было абвешчана пра пачатак тыдня англійскай мовы, аформлены стэнд, дзе вучні маглі знайсці інфармацыю пра план правядзення тыдня.
Навучэнцы з асаблівай цікавасцю і азартам удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Маё любімае слова на англійскай мове” і галаваломак. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем уключыліся ў “Вясёлы алфавіт”, падрыхтоўку міні-праекта “Сямейны альбом”. Усіх парадавалі і ўдзельнікі конкурсу “Лексічны марафон”.
А колькі радасці і захаплення выклікала ў вучняў гульня па станцыях “У свеце англійскай мовы”! Дзеці былі ўражаныя гульнёй, дзе іх чакалі розныя сюрпрызы і перашкоды, якія яны з цікавасцю пераадольвалі. Завяршыўся тыдзень акцыяй “Размалюем Лондан разам”, у якой кожны жадаючы змог прыняць удзел.
Для навучэнцаў 3–4-х класаў на працягу ўсяго тыдня праводзілася дыстанцыйная алімпіяда па англійскай мове. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел і праверыць свае веды.
Такім чынам, кожны дзень тыдня быў запоўнены замежнай мовай. Усім дзецям была дадзена магчымасць раздзяліць радасць поспеху, удзельнічаць самім у мерапрыемствах або ў якасці гледачоў суперажываць сваім аднакласнікам.
Жанна ЧЭРНЭЛЬ,
кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў пачатковых класаў і настаўнікаў-прадметнікаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы