Культура харчавання – з дзіцячага садка

- 17:38ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Культура харчавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі – навука, неабходная ў сучасным жыцці. Дашкольны ўзрост – самы спрыяльны перыяд для засваення культурных традыцый харчавання, фарміравання смакавых прыхільнасцей, прынцыпаў правільнага харчавання.

Культуру харчавання часта адносяць да гігіенічных навыкаў, але яе значэнне не толькі ў выкананні фізіялагічных патрэб. Яна мае этычны сэнс, бо паводзіны за сталом грунтуюцца на павазе да людзей, якія сядзяць побач, і да тых, хто згатаваў ежу.

Педагогі ясляў-сада № 152 Гомеля вырашылі надаць асаблівую ўвагу культуры харчавання сваіх выхаванцаў. Сёння многіх вабіць фаст-фуд, які намагаецца выцесніць здаровую ежу з нашага рацыёну. Гэта зусім не карысна для дзіцячага арганізма. Паколькі дзеці праводзяць большую частку дня ў дзіцячым садзе, то менавіта на выхавальнікаў кладзецца абавязак навучыць дзіця карысна, смачна, прыгожа і, самае галоўнае, акуратна харчавацца.

     

Для педагогаў важна было ў даступнай і цікавай форме даць дзіцяці элементарныя звесткі пра карысць правільнага харчавання, ролю асобных харчовых элементаў для нармальнага росту і развіцця кожнага жывога арганізма, карыснасць розных прадуктаў і страў.

Урокі этыкету таксама пачынаюцца для нашых выхаванцаў ужо ў раннім узросце. Дзеці вучацца не толькі правільна паводзіць сябе за сталом, але і ўпэўнена карыстацца сталовымі прыборамі, быць акуратнымі і ветлівымі. З самых першых дзён знаходжання у дашкольнай установе іх прывучаюць правільна сядзець за сталом падчас прыёму ежы, акуратна есці, старанна, бясшумна перажоўваць ежу, карыстацца сталовымі прыборамі, сурвэткай. Дзеці знаёмяцца з разнастайнасцю посуду, вучацца сервіраваць стол, а выхавальнікі звяртаюць увагу на прыгажосць правільна сервіраванага стала, выклікаючы зваротны эмацыянальны водгук.

 

Асаблівая ўвага ў рабоце па фарміраванні культуры харчавання адведзена дыдактычным гульням. Распрацаваныя выхавальнікамі гульні “Правілы этыкету за сталом”, “Карысна-шкодна”, “Ядомая азбука” і інш. маюць шматфункцыянальны характар, яны даюць дзецям магчымасць самастойна дзейнічаць у пэўных сітуацыях, рабіць уласныя адкрыцці і могуць быць выкарыстаны як на індывідуальных і групавых занятках, так і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Галоўная асаблівасць гэтых гульняў зводзіцца да таго, што, выконваючы гульнявое заданне, дзіця спасцігае асновы правільнага харчавання, узаемасувязі харчавання і здароўя, засвойвае асновы культуры харчавання.

Наталля ПІМАШЭНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 152 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий