- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пагулялі ў лялькі… у музеі

 

Выхаванцы старэйшых класаў Навагрудскай спецшколы-інтэрнатаўпершыню пабывалі на інтэрактыўнай выстаўцы “Іншае жыццё або дочкі-маці”у Навагрудскім краязнаўчым музеі.

Школьнікі змаглі зазірнуць у гісторыю і прасачыць доўгі шлях развіцця лялечнага мастацтва ад самых старажытных часоў да нашых дзён. Супрацоўнікамі музея была прыадчынена заслона таямніцы лялькі, і ў дзяцейузнікла магчымасць зазірнуць у гэты чароўны свет.

Вучні даведаліся, што гісторыя лялькі пачалася некалькі тысячагоддзяў таму, штопершыя лялькі насілі рытуальны характар ілічыліся ёмішчам чалавечай душы. Са спрадвечных часоў жаночая палова чалавецтва гуляла ў лялькі. Гэтыя цацкі майстравалі з гліны, гіпсу, футра,дрэва ці косці.Здзівіла наведвальнікаў тое, што, нягледзячы на прымітыўнасць першыхлялек,іх стараліся рабіць падобнымі на людзей,у некаторых дагістарычных лялек рухаліся ногі і рукі,для іх шылася адзенне.Расказалі дзецям, як зараджалася славянская лялька, з чаго яе рабілі ў даўніну і, вядома, якую сэнсавую нагрузку нясе тая ці іншая лялька-абярэг.

 

Нашым выхаванцам прадставілася магчымасць пазнаёміцца з цацкамі сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль, якія жылі, выхоўваліся, вучыліся ў часы Савецкага Саюза.Яны змаглі не толькі паглядзець,але і патрымаць у руках лялькі тых часоў,паспрабаваць пагуляць звельмі цікавымі цацкамі.Сваімі ўражаннямі дзеці яшчэ доўга дзяліліся адно з адным. Выхаванцы выйшлі з музея састаноўчымі эмоцыямі!

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік
Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий