У музеі-сядзібе кампазітара Агінскага

- 9:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 5 “А” класа сярэдняй школы № 1 Смаргоні выправіліся на экскурсію ў межах акцыі “Беларусь – мая Радзіма”. На гэты раз наш шлях пралягаў да станцыі Залессе. Мы захацелі пазнаёміцца з музеем-сядзібай знакамітага кампазітара М.К.Агінскага, дзе нам пашчасціла акунуцца ў атмасферу XIX стагоддзя. Як было цудоўна!

Наш экскурсавод паведаміла, што пасля значнай рэстаўрацыі ўдалося аднавіць “Паўночныя Афіны” амаль у першапачатковым выглядзе. Мы даведаліся, што музею ўсяго толькі 5 год. Як важна, што недалёка ад нашай Смаргоні ёсць такі гістарычны куток, які знакаміты не толькі ў Беларусі, але і ў больш чым у 30 краінах свету. Только на працягу 2019–2020 гадоў музей-сядзібу наведалі больш за 40 тысяч прыхільнікаў кампазітара з розных куткоў нашай планеты!

 

25 верасня гэтага года споўнілася 255 год з дня нараджэння знакамітага кампазітара, палітыка, дыпламата. Мы з дзіцячых гадоў чулі знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”, але не меркавалі, што напісаны ён быў у Залессі перад ад’ездам М.К.Агінскага на лячэнне ў Фларэнцыю. Наш экскурсавод зацікаўлена паведаміла, што ў Беларусь знакаміты кампазітар прыехаў з Польшчы, дзе меў першую сям’ю – жонку і двух дзяцей. У Залессі ён пражыў 20 год, ажаніўся другі раз і меў пяцёра дзяцей. Менавіта тады з’явіліся каменны палац, квітнеючы сад, англійскі парк, млын, капліца. Сюды прыязджалі дзеячы мастацтваў, праводзілі музычныя сустрэчы, балі. Мы даведаліся, што ў аднаўленні экспанатаў прымалі ўдзел гісторыкі, мастацтвазнаўцы, дзеячы культуры, звычайныя наведвальнікі музея не толькі з Беларусі. Музеі свету таксама аказвалі дапамогу ў папаўненні каштоўнай старажытнай мэблі, музычных інструментаў, посуду.

Экспанаты передаюць дух таго часу, нават імітаваныя каміны таксама ўяўляюцца сапраўднымі. Саматканы дыван на ўсю сцяну па памерах (французскі габелен) садзейнічае захаванню духу гістарычнага мінулага. У кабінеце наведвальнікаў музея сустракае напольны гадзіннік, экспанат, як і раней, адлічвае час, хоць яму ўжо амаль 250 год. Пачэснае месца на сценах займаюць рукапісныя партрэты: маці і бацькі кампазітара, першай жонкі з Польшчы і другой з Італіі, дзіцячыя партрэты сыноў і дачок.

У адным з пакояў мы ўбачылі старадаўні раяль. Як паведаміў экскурсавод, музычны інструмент прывёз звычайны наведвальнік з Мінска. Раяль яму пакінуў дзядуля, і, каб памяць працягнулася, месцам захоўвання было абрана Залессе, у музеі кампазітара. У іншых пакоях мы ўбачылі вялікі більярдны стол, дзе запрошаныя госці маглі крыху адпачыць, пагуляць, стол для гульняў у карты, арфу, створаную ў Англіі для каралеўскага двара. У вялікай канцэртнай зале (раней сталовай) мы моўчкі паслухалі знакаміты паланэз Агінскага. Гэтая зала прымала гасцей, у ёй арганізоўвалі балі, канцэрты. Менавіта тут стаяць прыгожыя велічныя крэслы для дам і кавалераў таго часу. А на сцяне ў гэтым пакоі вісіць герб роду Агінскіх.

Яшчэ мы пабылі ў аранжэрэі, дзе пазнаёміліся з дэкаратыўнымі раслінамі розных краін, схадзілі да рэчкі і млына. Прыгажосць! Восеньскія краявіды вельмі выразна падкрэслілі маляўнічасць і веліч гэтага культурнага кутка. Нам нават пашчасціла з надвор’ем! Мы змаглі ўбачыць магутныя дубы, ліпы, клёны, дзеці нават абдымалі тоўстыя дуплістыя дрэвы і загадвалі пажаданні.

Людміла ДУБОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5 “А” класа, настаўнік біялогіі
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий