Даследуем фауну Навагрудчыны

- 8:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках рэспубліканскага праекта “ЭкаЦімураўцы” удзельнікі атрада “Экошы” піянерскай дружыны імя А.Матросава Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы вырашылі заняцца вывучэннем дзікіх жывёл Навагрудскага раёна, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

 

Напачатку работы юныя эколагі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Навагрудскі лясгас, дзе даведаліся, што на тэрыторыі лясгаса маюцца месцы рассялення рэдкіх жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта барсук, сокал-каршачок, чорны бусел, філін, вялікі краншнэп. На аснове атрыманай інфармацыі быў складзены экалагічны буклет “Дзікія жывёлы Навагрудскага раёна, якіяз находзяцца пад пагрозай знікнення”. Сабраную інфармацыю даследчыкі размясцілі на стэндзе ў фае школы.

Завіталі экацімураўцы ў госці і да сваіх малодшых сяброў – акцябрат, сумесна з якімі адзначылі на карце раёна месцы рассялення рэдкіх жывёл і птушак. Старэйшыя таварышы напомнілі малым, як важна берагчы ўсё жывое на планеце, і раздалі памяткі “Правілы паводзін у прыродзе”. 

Завяршыліся экалагічныя сустрэчы паходам у школьную бібліятэку. У Чырвонай кнізе Беларусі малодшыя школьнікі знаходзілі цікавую інфармацыю пра жывёл нашага краю.

Як змяніць сваё стаўленне да прыроды? З дзяцінства жыць у згодзе з ёй самой, яе законамі і прынцыпамі – упэўнены юныя эколагі.

Наталля  СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий