- Навагодняя пошта

Казку стварылі самі

 

Каб стварыць святочны навагодні настройу вучняў, педагогаў, работнікаў і гасцей сярэдняй школы № 41 Магілёва, ва ўстанове правялі конкурс ўпрыгожвання кабінетаў, які ўжо стаў традыцыйным.

Навучэнцы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі і выхавальнікамі пры падтрымцы бацькоўскіх камітэтаў, выяўляючы максімальныя магчымасці сваёй фантазіі, стварылі сапраўдную казку.

У некаторых кабінетах былі абсталяваныя імправізаваныя фотазоны з камінамі, столікамі, навагоднімі падарункамі, цацкамі і цёплымі пледамі. Навагоднія персанажы на розны густ і колер змянялі адзін аднаго. Не абышлося і без галоўнага сімвала надыходзячага года – белага быка, якога можна было сустрэць у афармленні кожнага кабінета. Усе гэтыя дзівосы дапаўняла святочная ілюмінацыя.

Па выніках агляду-конкурсу вызначаліся пераможцы ў розных намінацыях: арыгінальнасць, творчы падыход, кампазіцыя і інш. Тут усе былі лепшымі, бо кожная каманда праявіла фантазію і творчы падыход. Цяпер добры настрой, які пануе ў школьных кабінетах нашай школы, нікому не дасць сумаваць!

Віктар РАМАНОЎСКІ

 

Поделиться ссылкой:

1+

Добавить комментарий