На святога Андрэя мільгае надзея

- 7:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Міні-праект “Андрэйкі–2020” у 7 “Б” класе сярэдняй школы № 36 Гродна прайшоў у атмасферы таямніцы і магіі.

Дзень святога Андрэя з’яўляецца важнай датай у народным календары, з якой звязана шмат традыцый, напрыклад, Андрэйкі. Гэта адно з тых народных святаў, у якім моцна перапляліся хрысціянства з фальклорам, таму цяжка адрозніць, якія “андрэйкавыя” традыцыі і звычаі з’яўляюцца праўдай, а якія – творчай выдумкай. Святы Андрэй з’яўляецца апекуном добрага сужэнства і дзяцей, таму на працягу стагоддзяў 30 лістапада дзяўчыны збiраліся, каб даведацца, якой будзе іх будучыня. Хлопцы, цікаўныя, што з імі будзе, збіраліся некалькімі днямі раней – напярэдадні Дня святой Кацярыны.

Андрэйкі – выдатная магчымасць арганізаваць неардынарны адукацыйны занятак, які будзе адначасова выхоўваць, інтэграваць i весяліць. Традыцыйная варажба можа стаць не толькі забавай, але і зыходным пунктам для размовы на важныя тэмы.

Міні-праект “Андрэйкі–2020” у 7 “Б” класе праводзіўся 30 лістапада ў атмасферы таямнічасці і магіі. Школьнікі паспрыялі гэтаму, падрыхтаваўшы розныя забавы і гульні. І нават паспрабавалі паўтарыць варажбу сваіх продкаў на “чаравік-выйгрыш”: ставілі свой абутак па чарзе з самага далёкага кута да дзвярэй. Той, чый абутак першы пераступіць парог, выйдзе замуж або жэніцца першым. Працягваючы традыцыі сваіх продкаў, звязаныя з Днём святога Андрэя, вучні частаваліся печывам з прадказаннем або пажаданнем, падрыхтаваным аднакласніцай Алінай Іванковай.

Сумесная дзейнасць у межах тэмы традыцый і спадчыны стала магчымасцю для забаў, якія аб’ядноўваюць і фарміруюць пазітыўнае стаўленне да школы і навучання.

Марына КРАСОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 7 “Б” класа
сярэдняй школы № 36 Гродна
з польскай мовай навучання

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий