Камп’ютэры ў падарунак

- 12:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Народная прымаўка “Свет не без добрых людзей не страціла свайго спрадвечнага значэння. У гэтым пераканаліся педагогі і вучні Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна, атрымаўшы спонсарскую дапамогу.

Новы год – час чараўніцтва і выканання жаданняў! Менавіта ў гэтае свята кожнаму з нас важна адчуваць, што мы не адны, што ёсць тыя, хто гатовы падзяліцца з намі сваім цяплом. А больш за ўсіх гэтых цудаў чакаюць дзеці.

Сёння ў традыцыйную схему “настаўнік – вучань – падручнік” увайшло новае звяно – камп’ютар. Новыя тэхналогіі і інтэрнэт дазваляюць атрымліваць велізарны аб’ём інфармацыі, да якога раней не было такога вольнага доступу, і дзіця становіцца больш інфармаваным. Але часта бывае і такое, што на перыферыі адчуваецца нехватка камп’ютараў, інфармацыйнай тэхнікі.  

Але, як гаворыцца, цуды здараюцца і ў невялікіх вёсачках і маленькіх школах. І адно з такіх цудаў адбылося ў Клайшанскай базавай школе. У адзін з зімовых дзён у школу завітаў Дзед Мароз. Без шубы, без барады і зусім не стары. Як аказалася, у ролі Дзеда Мароза выступіў супрацоўнік мінскай фірмы “Котвек” Антон Несцяровіч, які бязвыплатна перадаў нашай школе манаблокі, маніторы, сістэмныя блокі.

Добрыя справы не застаюцца незаўважанымі, яны, як маякі, свецяць тым, хто чакае дапамогі. Аказваючы яе, дораць не проста матэрыяльныя каштоўнасці, а радасць і надзею на лепшую будучыню.

Хочацца выказаць удзячнасць дырэкцыі і работнікам ААА “Котвек” за неабыякавае стаўленне да нашай установы. Такая дапамога – адчувальная падтрымка для школы, якая паслужыць на карысць, на радасць дзецям.

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий