Дашкаляты – акцёры лялечнага тэатра

- 10:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 14 Смаргоні быў падрыхтаваны лялечны спектакль паводле беларускай народнай казкі “Пых”. Акцёрамі лялечнага тэатра выступілі выхаванцы старшай групы, а гледачамі былі іх малодшыя сябры – хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй групы.

 Кожнае дзіця марыць пра тое, каб яго маленькія сябры-цацкі ажылі, мабыць таму лялечны тэатр – адно з самых любімых відовішчаў дашкалят. Ён прываблівае дзяцей сваёй  і яскравасцю і непаўторнасцю, дорыць ім задавальненне і радасць, і яны актыўна ўключаюцца ў дзеянне.

Перад пачаткам спектакля з дзецьмі сустрэліся героі беларускіх казак Несцерка і Васіліна. Яны расказалі малым пра лялечны тэатр, узгадалі беларускія народныя казкі і падарылі дзеткам кнігі.

Хто ведае, можа для кагосьці з дашкалят гэты першы акцёрскі вопыт стане вызначальным. А ў тым, што прыемныя ўспаміны застануцца ў кожнага з іх, няма сумненняў.

Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий