Сустрэча з міфічнымі істотамі ў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі

- 21:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Падчас зімовых канікул малодшыя школьнікі Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі займальнай квест-гульні “Новы год з міфічнымі істотамі”. Дамавік, Лазнік, Лесавік, Палявік, Ваструха, Хлеўнік, Злыдні, Балотнік – каб даведацца пра іх шмат цікавага, вучні пабывалі ў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі – уладара марозаў і зімовай сцюжы.

Спадарыня Завіруха запрасіла гасцей бліжэй пазнаёміцца з беларускімі народнымі персанажамі. Каб трапіць у пакоі Бераст-Зюзі і атрымаць ад яго салодкія падарункі, дзецям неабходна было выканаць заданні квест-гульні, пераадолець усе перашкоды і скласці разбітае люстэрка Завірухі.

Мноства сюрпрызаў і неверагодных прыгод чакала вучняў на тэматычных пляцоўках рэзідэнцыі. На “Танцавальнай пляцоўцы” вучні пазнаёміліся з каляднымі традыцыямі і фальклорам, павесяліліся з Дамавіком. На “Ягусіным падворку” госці ўпрыгожылі ёлку рознакаляровымі мяшэчкамі з зернем і загадалі свае самыя запаветныя жаданні. Хлеўнік, Мара і Хапун запрасілі пагуляць у забаўныя рухавыя гульні. А на пляцоўцы “Прыгодніцкія іспыты” неабходна было справіцца з такімі заданнямі, як “Разблытай стужкі”, “Складзі вогнішча”, “Прыбяры хату”. Ветліва і гасцінна сустрэў Зюзя дзяцей у сваіх пакоях, па добрай традыцыі паслухаў вершы, уручыў салодкія падарункі і запрасіў у навагодні карагод вакол прыгажуні-ёлкі.

Напрыканцы школьнікі наведалі выставу творчых работ “Самаробны цуд”. Вырабы ўразілі разнастайнасцю, прыгажосцю, фантазіяй майстроў. На памяць пра сустрэчуў “Этнакраме” госці набылі сувеніры. Вучні з карысцю правялі час, даведаліся пра славянскіх міфічных істот, у якіх верылі нашы продкі, атрымалі багатыя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Таццяна ДАНІЛОВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий