13 студзеня, напярэдадні святкавання Старога Новага года, у яслях-садзе № 142 Гомеля прайшла фальклорнае забаўка “Каляда, Каляда – адчыняй вароты!”.
Па ўжо існуючай добрай традыцыі кожны год выхаванцы старшых груп развучваюць песні-калядкі, вершы, народныя гульні.
Дарослыя і дзеці, у традыцыйных для свята касцюмах, з жартамі, прымаўкамі, з ударнымі народнымі інструментамі ў руках, весела напявалі знаёмыя народныя мелодыі, калядныя песні, прыказкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі забіяцкія скокі.
Цудоўны настрой падарылікалядоўшчыкідзецям і супрацоўнікамустановы.
Мерапрыемства было арганізавана з мэтай далучэння дзяцей да вытокаў культуры беларускага народа, выхавання маральных якасцей і ўсведамлення агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
Аляксандра КАЗАНЦАВА,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 142 Гомеля
Фота Аліны ЛЕБЕДЗЕВАЙ