Дзень снегу на Маларытчыне

- 20:35БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Сёлетняя зіма парадавала снегам і маразамі. У Сусветны дзень снегу на Маларытчыне праходзілі спартландыі, рухавыя гульні, лыжныя эстафеты. Вучні спаборнічалі ў біятлоне, каталіся на санках, гулялі ў хакей, хадзілі на экскурсіі ў зімовы лес, ладзілі конкурсы малюнкаў фарбамі на снезе, выпрабоўвалі спрыт і трапнасць у кіданні снежкаў у мішэнь і інш.

  – Дзень снегу праводзіцца з мэтай падтрымкі ініцыятывы Міжнароднай лыжнай федэрацыі,актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі зімовых відаў спорту сярод дзяцей, – расказала загадчыца Маларыцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Аксана Краўчанка. – На жаль, многія сённяшнія дзеці вядуць маларухомы лад жыцця, што дрэнна ўплывае на здароўе. А тэматычны дзень – выдатная магчымасць адарваць іх ад тэлевізараў, планшэтаў і камп’ютараў, каб умацаваць здароўе на свежым паветры.

Усе вучні атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці, ацанілі моц і спрыт адно аднаго, парадаваліся за сяброў. Зімовы дзень, весела і цікава праведзены ў гурце аднакласнікаў,запомніцца надоўга.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі

Фота аўтара

На здымках: Дзень снегу ў Маларыцкай раённай гімназіі

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий