- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сямейны адпачынак у дзень снегу

 

У перадапошнія выхадныя студзеня адзначаецца Сусветны дзень снегу, які таксама з’яўляецца міжнародным святам зімовых відаў спорту і праводзіцца з мэтай папулярызацыі зімовых відаў спорту і актыўнага здаровага ладу жыцця.

Напярэдадні выхадных з выхаванцамі ясляў-сада № 14 Смаргоні былі праведзены гутаркі, з якіх яны даведаліся пра свята, а таксама ўспомнілі зімовыя віды спорту.

 

Бацькам пра Сусветны дзень снегу расказаліў інфармацыі ў бацькоўскім кутку. Там жаім было прапанавана сумесна са сваімі дзецьмі адзначыць гэты дзень катаннем на лыжах, санках, гульнямі са снегам. Ініцыятыву падтрымалі шмат сем’яў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыносілі фатаграфіі і з вялікім азартам распавядалі, як весела і цікава правялі выхадныя разам з бацькамі. Сваімі ўражаннямі таксама дзяліліся многія матулі і таты, казалі, што ўжо забыліся, як гэта выдатна пракаціцца на санках, пахадзіць на лыжах або проста пагуляць у снежкі.

Людміла БУЛАШ,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий