- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Зімовыя забавы першакласнікаў

 

З надыходам зімы дзецям хутчэй хочацца на вуліцу, дзе іх зачакаліся санкі і лыжы, ледзяныя горкі і крэпасці, снежкі і іншыя зімовыя забавы.

 

У гэтым годзе зіма нас асабліва радуе прыемным марозам і багатым снегам. Таму да Сусветнага дня снегу, які адзначаецца 19 студзеня, навучэнцы 1 “В” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка вырашылі зладзіць “Зімовыя забавы”.

Дзеці каталіся з горкі, ляпілі снегавікоў, гулялі ў снежкі. Усім было весела. А самае галоўнае – хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат энергіі і аптымізма на некалькі дзён наперад.

Зімовыя забавы – гэта адначасова і незвычайная радасць, і карысць для здароўя. Няма суму там, дзе ёсць гульні, сяброўства і добры настрой.

Вікторыя КРЫВАПУСТ,
класны кіраўнік 1 Вкласа
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий