Акцыя пад такой назвай прайшла ў сярэдняй школе № 18 Брэста.
Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Г.У.Іманавай выраблялі і развешвалі на тэрыторыі ўстановы экалагічныя кармушкі з дроту і паперы.
Птушынае меню складалася з несалёнага сала (для сінічак), семак і круп (для вераб’ёў).
Вакол школы шмат дрэў і кустоў, якія сталі адкрытай верандай, дзе марознай зімой могуць падсілкавацца крылатыя сябры.
Таццяна МУХАРОЎСКАЯ,
педагог дадатковай адукацыі
сярэдняй школы № 18 Брэста