З 18 па 22 студзеня ў дзіцячым садзе № 37 Ліды прайшла акцыя “Падары дзіцяці кнігу!”, у якой прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят сем’яў.
Дзякуючы бацькам кніжны фонд дзіцячага сада папоўніўся прыгожай, яркай, пазнавальнай літаратурай.
У рамках акцыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Адным з самых цікавых з іх стала прэзентацыя буктрэйлераў “Мая любімая кніга”, дзе маленькія чытачы прадэманстравалі свае любімыя кнігі.
Сапраўдным упрыгожваннем дзіцячых груп сталі выставы кніг-самаробкаў – вынік сумеснай працы бацькоў і дзяцей. Ну а завяршылася акцыя мерапрыемствам “Добразычлівае фота на памяць”. Так у кожнага захаваўся фотаздымак як напамін пра цікавыя дні.
Вольга ВАРОШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 37 Ліды
Поделиться ссылкой:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Viber
- Skype
- Telegram