- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Гуляем з Грошыкам

 

Эканамічнае выхаванне дашкольнікаў з’яўляецца неад’емнай часткай працы сучаснай установы дашкольнай адукацыі. Знаёміцца з эканамічнымі паняццямі, адрозніваць грошы розных краін, вучыцца набываць тавар выхаванцам ясляў-сада № 37 Ліды дапамагае Грошык.

 Грошык – гэта цацка ў выглядзе беларускай манеткі, зробленая з фетру; разам з ёй дзеці гуляюць, падарожнічаюць, выконваюць заданні.

У гульнявой форме дзеці даведваюцца пра асноўныя і дадатковыя даходы членаў сям’і, пра разнастайнасць тавараў, цану і яе залежнасць ад якасці тавару і попыту на яго, пра рэкламу і яе ўплыў на продаж тавару, вучацца адрозніваць купюры і манеты па намінале. Грошык з задавальненнем распавядае дзецям пра эканамічныя прафесіі, прадметы, якія патрэбныя людзям для працы. З Грошыкам выхаванцы падарожнічаюць у краіну “Берагоша”, дзе даведваюцца пра неабходнасць рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, шукаюць спосабы зберажэння вады, цяпла, электраэнергіі. Кожны дзень нашы дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі чакаюць сустрэчы з Грошыкам, каб разам даведацца пра нешта новае.

Анастасія ВАЛЬЧУК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада №37 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий