- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Зялёныя далонькі” робяць свет чысцей

Па ініцыятыве Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі пяцікласнікі Любчанскай сярэдняй школысталі ўдзельнікамі экалагічнага праекта “ЭкаЦімураўцы”.

З навучэнцаў 5-х класаў быў створаны цімураўскі атрад “Зялёныя далонькі”. З вялікім энтузіязмам дзеці сталі прыносіць у школу макулатуру, пластыкавыя бутэлькі. З задавальненнем паўдзельнічалі ў экалагічным флэшмобе, дзе праявілі “папяровую фантазію”: з цукерачных абгортак зрабілі прыгожую карціну “Планета матылькоў”.

З пачатку студзеня школьнікі выконвалі інтэлектуальнае заданне “Экалагічныя задачы”. Яно прадугледжвала правядзенне вопытаў з экасістэмай ў бутэльцы з вадой, каб высветліць тэрмін раскладання смецця. Адна справа – паглядзець на лічбы, а іншая – дачакацца і ўбачыць, што стане, напрыклад, з пэўнай цукерачнай абгорткай.

Цяпер пяцікласнікі ведаюць, што з макулатуры можна зрабіць любую папяровую прадукцыю, з другаснага шкла – новыя бутэлькі і нават душавыя кабінкі, а з пластыку – незлічоную колькасць новых рэчаў, ад тазоў і посуду да дзіцячых горак .

Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий