Падарожжа новых акцябрат па школе

- 17:15МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Другакласнікі дзіцячага сада – сярэдняй школы № 12 Магілёва ўступілі ў шэрагі акцябрат. З гэтай нагоды для іх было арганізавана мерапрыемства, падчас якога дзеці знаёміліся са сваёй вялікай школай, яе кабінетамі і работнікамі.  

Першай лакацыяй “Падарожжа па школе” было наведванне гардэроба. Там навучэнцам нагадалі пра правілы паводзін і ўтрымання ў належным парадку гардэроба. Далей, выконваючы інтэлектуальныя заданні, прапанаваныя бібліятэкарам, дзеці даведаліся як правільна сябе паводзіць у чароўным доме кніг. У піянерскім пакоі, склаўшы чатырохрадкоўі пра акцябрат, хлапчукі і дзяўчынкі вучыліся правілам зносін і ўзаемадапамогі.

Медыцынскі кабінет адкрыў веды пра прышчэпкі, некаторыя захворванні і спосабы іх лячэння.

Адпраўной кропкай і апошнім пунктам падарожжа быў кабінет, дзе ў другакласнікаў праходзяць заняткі. Там класны кіраўнік нагадала раней вывучаныя нормы паводзін не толькі ў класе, але і ў месцах грамадскага карыстання, а пасля прапанавала цікавую праграму з рэбусамі і займальнымі заданнямі. Дзеці захоплена вырашалі галаваломкі, працуючы ў камандах-зорачках. Ну а кульмінацыяй свята было ўрачыстае ўступленне ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Ірына РАВУЦКАЯ,
педагог-арганізатар
дзіцячага сада – сярэдняй школы № 12 Магілёва

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий