Перамогі ў Славеніі

- 16:19МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Нягледзячы на тое, што многія выканальніцкія конкурсы і фестывалі перайшлі ў дыстанцыйны фармат, творчае жыццё навучэнцаў і педагогаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава актыўна працягваецца. Пры гэтым пашыраецца геаграфія конкурсных выступленняў.

У студзені ў славенскім горадзе Залец адбыўся Міжнародны фестываль мастацтваў “Musical star of  Slovenia”, у якім прынялі ўдзел юныя музыканты і вакалісты з Беларусі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны і Эстоніі. Навучэнцы гімназіі-каледжа ўпершыню ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе. І адразу поспех! Нашы вучні заваявалі пяць дыпломаў лаўрэатаў I ступені і два дыпломы лаўрэатаў II ступені.

Прызёрамі конкурсу сталі ўзорны аркестр народных інструментаў (кіраўнік Кацярына Анатольеўна Забела), Марыя Блошкіна (выкладчык Вікторыя Віктараўна Галуза, канцэртмайстар Ігар Іванавіч Пеганаў), Кацярына Грашчанка (выкладчык Раіса Яфімаўна Сінялобава), Ганна Цыганава (выкладчык Алена Анатольеўна Леўчанка), Данііл Леановіч (выкладчык Наталля Яўгенаўна Пятровіч, канцэртмайстар Ларыса Валер’еўна Бачалян), Аляксандр Дземяшкевіч (выкладчык Вера Фёдараўна Грашчанка) і Валерыя Скачкова (выкладчык Людміла Уладзіміраўна Ціханава, канцэртмайстар Таццяна Уладзіміраўна Шкробава).

Усе пераможцы атрымалі дыпломы лаўрэатаў і памятныя прызы. А іх педагогі і канцэртмайстры былі адзначаны сертыфікатамі за высокапрафесійную падрыхтоўку вучняў.

Наталля АЛІСЕЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў
імя Яўгена Глебава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий