У яслях-садзе № 142 Гомеля кіраўнік фізічнага выхавання Алена Ножынская актыўна выкарыстоўвае ў сваёй працы з выхаванцамі такі кірунак фітнесу, як стэп-аэробіка.
Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей – адна з актуальных праблем нашага часу. Зацікавіць сучаснае дзіця дашкольнага ўзросту здаровым ладам жыцця няпроста. Перад кожнай установай дашкольнай адукацыі востра стаіць пытанне пра шляхі ўдасканалення работы па захаванні і ўмацаванні здароўя выхаванцаў.
Для павышэння цікавасці да фізічнай культуры Алена Аляксандраўна распрацавала комплексы ранішняй гімнастыкі з выкарыстаннем стэп-платформы.
Укараненне стэп-аэробікі ва ўсе формы фізкультурна-аздараўленчай работы дабратворна ўплывае на развіццё ў дзяцей фізічных якасцей, спрыяе больш высокай уцягнутасці дзяцей у працу, павышае агульны эмацыйны фон заняткаў, з’яўляецца дадатковым сродкам далучэння бацькоў да здаровага ладу жыцця.
Святлана ЛЯДОЎСКІХ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 142 Гомеля
Фота Аліны ЛЕБЕДЗЕВАЙ