- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Ратавальнік. Хто ён?

 

Напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікаў МНС у 3-м класеКлайшанскай базавай школы прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Ратавальнік. Хто ён?”. Яна дазволіла вучням больш даведацца пра гераічную прафесію ратавальніка.

Тэма інфармацыйнай гадзіны была абраная не проста так. У студзені ратавальнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. І вось напярэдадні гэтага дня мы вырашылі пагаварыць пра ратавальнікаў МНС, даведацца больш пра іх працу, гераічныя справы пры выратаванні людзей і жывёл.

У самым пачатку інфармацыйнай гадзіны была звернута ўвага на гісторыю стварэння МНС, на тое, якія падраздзяленні яно ўключае ў сябе. Для гэтага дзеці праглядзелі відэафільм “Людзі асаблівай прафесіі”. І на выснове фільма трэцякласнікі паспрабавалі вызначыць, якімі рысамі характару павінен валодаць ратавальнік і што трэба рабіць, каб стаць ім.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў гульню “Набяры нумар”. Яны ўспомнілі, як трэба выклікаць МНС, што неабходна гаварыць ў любой надзвычайнай сітуацыі, каб спецыялісты дапамаглі.

Таксама школьнікі разглядалі сітуацыі праз літаратурныя творы – казкі. Вядома, што на прыкладзе казачных герояў дзеці спасцігаюць ўрокі жыцця. Таму такая сур’ёзная тэма, як надзвычайныя сітуацыі, аказалася простай і зразумелай для іх. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, разыгрывалі розныя сітуацыі і знаходзілі рашэнні, дапамагаючы выйсці з іх і казачным героям.

Таксама дзяўчынкі прачыталі загадзя падрыхтаваныя творы пра ратавальнікаў. Гэта былі вершы, невялікія апавяданні, падабраныя так, каб з іх хлопчыкі-аднакласнікі даведаліся пра нешта новае, цікавае.

У канцы мерапрыемства дзеці пагулялі ў гульню “Прыказкі і прымаўкі пра бяспеку”. З яе дапамогай яны прыйшлі да высновы: жыццё – самае каштоўнае, што дадзена чалавеку. Яно даецца адзін раз, і шмат у чым залежыць ад самога чалавека. Ведаючы правілы і нормы паводзін, можна пазбегнуць многіх непрыемнасцей. А калі мы раптам і патрапілі ў такое становішча, то не трэба адчайвацца. Нам заўсёды дапамогуць ратавальнікі МНС.

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 3-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий