- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Аказалі дапамогу птушкам

 

З мэтай фарміравання ў выхаванцаў добразычлівага стаўлення да птушак роднага краю і прыцягнення ўвагі да праблемы іх падкормкі ў зімовы перыяд у яслях-садзе № 45 Магілёва адбылася акцыя “Кармушка для птушак”.

У ходзе акцыі выхаванцы сумесна са сваімі бацькамі вырабілі звыш 20 разнастайных кармушак. На тэрыторыі нашай установы цяпер арганізаваная сапраўдная “зімовая сталовая” для птушак. Рэгулярная штодзённая падкормка дапаможа выратаваць шмат птушыных жыццяў.

Значна, што падчас акцыі педагогі праводзілі тэматычныя гутаркі, пазнавальныя заняткі для выхаванцаў. Дзеці даведаліся шмат чаго новага пра віды птушак у нашай мясцовасці, вывучылі характэрныя асаблівасці іх знешняга выгляду і паводзін.

Аксана ТАРАСЕНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 45 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий