Памяці ахвяр прысвячалася

- 21:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэта памятная дата была ўсталявана Генеральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе і выбрана невыпадкова: у гэты дзень савецкія войскі вызвалілі вязняў канцэнтрацыйнага лагера “Асвенцым”.

Кожны год вучні нашай установы адукацыі імкнуцца ўшанаваць памяць тых, хто загінуў і тых, хто выжыў, тых, хто выратоўваў. Старшакласнікам быў прапанаваны для прагляду кінафільм “Хлопчык у паласатай піжаме”, а таксама тэматычная прэзентацыя. Пасля вучні падзяліліся сваімі думкамі наконт генацыду. Яны адзначалі, што веданне ўрокаў Халакосту неабходна для таго, каб нічога падобнага не паўтарылася. Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання.

Засваенне ўрокаў Халакосту насамрэч важна. Яно неабходна для фарміравання талерантнай свядомасці, выхавання ў падрастаючага пакалення непрымірымых адносін да нацызму як да ідэалогіі, якая супрацьпастаўлена самому жыццю, і якая нясе жудасныя наступствы для ўсяго чалавецтва. Як адзначыў адзін з вядомых даследчыкаў гэтай трагедыі І.Баўэр: “Памяць пра Халакост неабходна для таго, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, катамі або абыякавымі назіральнікамі”.

Вольга ШЧУКА,
настаўнік гісторыі
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий