Сіла – у адзінстве!

- 18:42БРЕСТЧИНА, Регионы

 

“У адзінстве сіла Беларусі” – пад такой назвай у 6 “Б” класе сярэдняй школы № 3 Ганцавіч прайшла інфармацыйная гадзіна.

Мір на зямлі – галоўная задача і ўрок чалавечага жыцця. Для захавання краіны мы павінны захаваць гістарычнае, духоўнае і тэрытарыяльнае адзінства.

У пачатку інфармацыйнай гадзінывучні паглядзелі відэаролік, у якім вядомыя людзі краіны гаварылі, што беларусы – гэта адна вялікая сям’я, аб’яднаная гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.  

Шасцікласнікі загадзя падрыхтаваліся да мерапрыемства. Так, група літаратараў рыхтавала легенды і прымаўкі пра беларусаў, група журналістаў – інтэрв’ю “Хто такі патрыёт?”, група спікераў – зварот да міру розных канфесій.

Вучні ўспомнілі, у якія гістарычныя перыяды праяўлялася народнае адзінства, паразважалі, у чым заключаецца сучаснае адзінства беларусаў. Асаблівая ўвага ўдзялялася ролі і значэнню дзяржаўнай сімволікі.

Напрыканцы заняткаў дзеці расшыфравалі слова “адзінства” як абрэвіятуру на аснове атрыманых ведаў. 

Таццяна ЗАЖЭКА,
класны кіраўнік 6 “Б” класа
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий