Вучымся сеткавай бяспецы

- 17:43БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 5 “В” класа сярэдняй школы № 3 Ганцавіч была праведзена класная гадзіна “Мая сеткавая бяспека” з тэматычнага блоку “Я і закон”.

Праблема інфармацыйнай бяспекі надзвычай актуальная, асабліва для дзяцей, актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў. На жаль, не ўсе ўсведамляюць, што можа чакаць іх у віртуальнай прасторы. Мэтай заняткаў пра сеткавую бяспеку было азнаямленне дзяцей з небяспекай, якая падсцерагае іх у інтэрнэце, і парады, як пазбегнуць яе, не дапусціўшы правапарушэнняў.

Чым больш малодшыя дзеці, тым складаней прывіць ім навыкі правільных паводзін у віртуальнай прасторы. На дапамогу прыходзяць розныя прыёмы і метады паказу інфармацыі. Так, пазнавальныя мультфільмы, віктарына “Мае правілы – мая бяспека”, гульня “Заўсёды пытайся ў дарослых” дазволілі даступна расказаць пра складаныя і важныя рэчы. Вучні ўважліва слухалі педагогаў, выконвалі іх заданні і разам абмяркоўвалі розныя сітуацыі.

Госцяй класнай гадзіны стала намеснік дырэктара раённага СПЦ Н.А.Андрашчук, якая расказала пра злачынствы, здзейсненыя з дапамогай інтэрнэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася кібербулінгу. Вучням было прапанавана практыкаванне, дзе кожны мог пераканацца ў тым, што адносіны можна лёгка сапсаваць і вельмі цяжка зноў наладзіць. 

Віктарына “Умею ўсё і ведаю ўсё!” паказала, што дзеці хоць раз у жыцці сутыкаліся з булінгам у Сусветнай павуціне, найперш, у сацыяльных сетках. З дапамогай мазгавога штурму вучні разабраліся, чаму людзі гэтым займаюцца і хто найчасцей становіцца завадатарам цкавання, а хто – ахвярай.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, пяцікласнікі вызначылі станоўчыя і негатыўныя бакі знаходжання ў інтэрнэце, сфармуляваўшы пэўныя правілы.

Алена БАБКО,
класны кіраўнік 5 “В” класа
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий