Тыдзень бяспекі і аўтарскія дыдактычныя гульні

- 11:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На працягу шэрагу гадоў фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ясляў-сада № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы.

Перад усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу стаіць задача не толькі захоўваць і абараняць дзіця, але і падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі, бо натуральная дапытлівасць хлопчыкаў і дзяўчынак можа стаць небяспечнай для іх.

Традыцыйна ва ўстанове прайшоў тэматычны тыдзень “Бяспека – важней за ўсё!”, на працягу якога задачы па праблемах дарожнай, пажарнай і асабістай бяспекі актыўна вырашаліся праз усе віды дзіцячай дзейнасці і інтэграцыю адукацыйных галін вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Эфектыўнымі памочнікамі ў вырашэнні пастаўленых задач з’яляюцца аўтарскія дыдактычныя гульні “Палянка бяспекі” і “Кола бяспекі”, распрацаваныя і аформленыя творчай групай педагагічных работнікаў установы. Забаўляючыся, гуляючы, дзеці, самі таго не ўсведамляючы, атрымліваюць новыя веды і пэўныя навыкі, якія лёгка можна скарыстаць у надзвычайных сітуацыях.

Як вынік, у выхаванцаў сфарміраваны ўяўленні пра правілы паводзін у час пажару, алгарытм выкліка службы выратавання, адказнасць за свае асабістыя паводзіны. Яны ведаюць, як аказаць першую медыцынскую дапамогу, як павінны паводзіць сябе пешаходы і пасажыры.

Як дакладна казаў Я.Каменскі: “Толькі тое ў чалавеку трывала і надзейна, што ўвайшло ў прыроду яго ў яго першую пару жыцця”. Нашы педагагічныя работнікі спадзяюцца, што правілы бяспекі, засвоеныя нашымі выхаванцамі, стануць для іх асновай паўнавартаснага і шчаслівага жыцця.

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 1 г. п. Карэлічы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий