- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Зіма прыйшла – уставай на лыжы

 

 З мэтай заахвочвання імкнення дзяцей да здаровага ладу жыцця ў шосты школьны дзень у Шылавіцкай сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна было праведзена мерапрыемства “Зіма прыйшла – уставай на лыжы”.

   

У дзень правядзення мерапрыемства надвор’е стаяла сонечнае і марознае. Але холад не прымусіў настаўнікаў, бацькоў і дзяцей адмовіцца ад удзелу ў спаборніцтвах.

На пастраенні настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ю.С.Гусар расказаў пра парадак правядзення спаборніцтва, нагадаў меры бяспекі, звярнуў увагу ўдзельнікаў на добразычлівыя адносіны да другіх сапернікаў пры абгоне ў ходзе праходжання трасы.

Удзельнікі выстраіліся на старце згодна спіску, прагучаў свісток. Першымі накіраваліся самыя юныя ўдзельнікі, затым – старэйшыя. Тыя, хто чакаў сваёй чаргі, разміналіся на месцы, не даючы сваім мышцам астыць. На чырвоных тварах лыжнікаў зіхацелі ўсмешкі, хлопчыкі і дзяўчынкі перагаворваліся, абмяркоўвалі забег. Кожны ўдзельнік імкнуўся паказаць добры вынік. Адчувалася падтрымка бацькоў, якія крычалі: “Давай-давай”, “Ідзеш на рэкорд” і г.д.

Дзеці атрымалі асалоду, зарад бадзёрасці ад такога зімовага адпачынку. Суботні дзень у школе прайшоў на карысць здароўю!

Яўгеній ХАЯН,
дырэктар Шылавіцкай сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий