- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра бяспеку даступна і цікава

 

Ва ўтульным навучальным кабінеце Краснасельскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна на ўрок-гульню “Агонь – наш сябар, агонь – наш вораг” сабралася, як звычайна, шмат вучняў. Галоўным госцем мерапрыемства стала Анастасія Габроўская, якая працуе радыётэлефаністам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 4 Ваўкавыска.

     

Анастасія Аляксандраўна расказала дзецям пра правілы бяспечных паводзін, а таксама пра сваю прафесію. Яна адзначыла, што ратавальнікі – гэта цэлая каманда, у якой працуюць і моцныя хлопцы, і далікатныя дзяўчыны, кожны з іх сумленна выконвае свае абавязкі. Усе працуюць хутка і зладжана ў складаных сітуацыях. Для ратавальнікаў не існуе дня або ночы, яны заўсёды знаходзяцца ў баявой гатоўнасці і прыходзяць на дапамогу кожнаму з нас.

Падчас мерапрыемства вучні паглядзелі фільмы па правілах паводзін пры пажары, спаборнічалі ў займальных конкурсах. Асабліва дзецям спадабалася збіраць пазлы па бяспецы з часопіса “Юны ратавальнік”. Дзяцей навучылі, як устанавіць на мабільны тэлефон мабільны дадатак ад МНС. Для ўсіх прысутных была арганізавана выстава лепшых творчых работ удзельнікаў конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей”. Навучэнцы нашай школы штогод паспяхова ўдзельнічаюць у гэтым конкурсе. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі, а самыя актыўныя – прызамі.

Галоўная выснова, якую зрабілі для сябе вучні ў канцы мерапрыемства, што прафесія ратавальніка цяжкая і небяспечная, але ў гэтым і яе прывабнасць. А каб захаваць сваё жыццё і жыццё ратавальнікаў, дзецям і дарослым трэба ведаць і выконваць правілы бяспечных паводзін.

Святлана СКРОБАТ, 
класны кіраўнік 5 “А” класа
сярэдняй школы г. п. Краснасельскі
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий