- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Прыклад настаўніка – перамогі вучняў

       

Навучэнцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна вельмі любяць спорт, заўсёды ўдзельнічаць у розных спартыўных спаборніцтвах і атрымліваюць перамогі. Вялікая заслуга ў гэтым настаўніка фізічнай культуры і здароўя Леаніда Юшкевіча.

Вось і днямі навучэнцы школы Максім Агейка і Раман Духоўнік у суправаджэнні настаўніка прынялі ўдзел у спаборніцтвах па праграме зімовага шматбор’я “Абаронца Айчыны” у Навагрудку сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту. Па выніковым заліку хлопцы занялі II месца.

Леанід Юшкевіч зацікаўлівае вучняў асабістым прыкладам. На працягу многіх гадоў ён удзельнічае ў традыцыйным раённым спартыўным свяце “Навагрудская лыжня”. Праходзіць яно на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплекса “Сялец” і штогод збірае шмат спартсменаў-аматараў розных узростаў і прафесій. Актыўны ўдзел у стартах прымаюць і работнікі сістэмы адукацыі. Сёлета ў гэтым спаборніцтве наш настаўнік заняў I месца ў асабовым заліку.

Юля СЫЦЭВІЧ,
вучаніца 11-га класа
Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

1+

Добавить комментарий