Снежныя барэльефы

- 16:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 Снежная зіма, казачнае надворе, а замест пластыліну – снег! Выхаванцы ясляў-сада № 34 Ліды падчас прагулак выкарыстоўваюць снег як выдатны будаўнічы матэрыял і матэрыял для эксперыментаў і вопытаў.

Эксперыментаванне са снегам задавальняе цікаўнасць і дапытлівасць дзяцей, узбагачае іх пазнавальны і сэнсарны вопыт, развівае творчасць.

На адной з такіх прагулак выхаванцы выбралі арт-аб’ектам дрэвы і ўпрыгожылі іх снежнымі барэльефамі, выкарыстоўваючы снежкалепы. Прыгожыя снежныя кветкі і сняжынкі рассыпаліся па ствалах дрэў. Сумесна з педагогам са снежных камякоў дзеці вылепілі снежны барэльеф “Беленькае кацяня”. Цяпер на гульнявой пляцоўцы стала загадкава і прыгожа, яна ператварылася ў зімовую казку.

Лілія ЛІТАВАР,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий