Клопат пра ветэранаў педагагічнай працы

- 17:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Актывісты клуба “Патрыёт” Навагрудскай спецшколы-інтэрната ў чарговы раз прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі “Зімовая пара добрых спраў” і дапамаглі ва ўборцы прысядзібных участкаў ветэранаў педагагічнай працы Веры Іванаўны Данько, Марыі Філіпаўны Хвасько, Аляксандры Міхайлаўны Дзенісевіч.

Небывалая за доўгі час завіруха накрыла снежнай коўдрай Навагрудак. Гэты па-сапраўднаму зімовы пейзаж прыемна радуе вока. Аднак людзям сталага ўзросту такое надвор’е прыносіць шмат клопату: трэба прыбіраць ад снегу панадворак. Не ўсе пенсіянеры самастойна могуць справіцца са снежнай стыхіяй з-за слабага здароўя.

Вера Іванаўна, Марыя Філіпаўна і Аляксандра Міхайлаўна шмат гадоў працавалі ў Навагрудскай спецшколе-інтэрнаце і выпусцілі са сцен навучальнай установы не адно пакаленне вучняў. Пра іх педагагічную дзейнасць валанцёры з грамадзянска-патрыятычнага клуба “Патрыёт” даведаліся ў школьным музеі “Памяць сэрца”.

Актывісты клуба не застаюцца ў баку ад праблем ветэранаў і сістэматычна аказваюць дапамогу ва ўборцы снегу на прыдамавой тэрыторыі сталых і адзінокіх людзей. Для падлеткаў гэта добрая фізічная размінка на свежым паветры, а для сталых – радасць ад таго, што пра іх памятаюць і клапоцяцца.

Ірына ГАВАРОЎСКАЯ,
кіраўнік клуба “Патрыёт”
Навагрудскай спецшколы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий