На фотаздымках – гісторыя класа

- 18:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вечар сустрэчы з выпускнікамі ў школах праводзіцца ў першую суботу лютага, бо менавіта ў гэты час у студэнтаў канікулы пасля першай сесіі. Загадзя вырашылі падрыхтавацца да такога дня навучэнцы 3 “В” класса сярэдняй школы № 7 Смаргоні.

Жыццё цячэ сваім парадкам, і многія былыя аднакласнікі раз’ехаліся па розных гарадах, але ў гэты дзень усе імкнуцца прыехаць на малую радзіму, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, самая шчаслівая і бесклапотная пара ў жыцці.

Вечар сустрэчы выпускнікоў – гэта магчымасць сустрэцца з тымі, каго вы не бачылі многія гады. Гэты дзень збліжае людзей, усе шчыра рады бачыць адно аднаго і з трапятаннем спяшаюцца ў родную школу ў чаканні сустрэчы і магчымасці перанесціся ў школьныя гады.

Нашы трэццякласнікі вырашылі працягнуць школьныя традыцыі, калектыўна стварыўшы фотакалаж класа. Кожны вучань прынёс пару фатаграфій з нашых падарожжаў, паходаў, экскурсій. У шосты школьны дзень дзеці актыўна папрацавалі над стварэннем гістарычнага фотакалажа. Хоць пройдзе яшчэ нямала часу, пакуль яны скончаць школу, але вучні ўжо ўпісалі адну старонку ў гісторыю свайго класа.

Майя МАРОЗ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий