Добрых спраў шмат не бывае    

- 7:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

      

Валанцёрскія атрады сярэдняй школы № 2 Смаргоні “Рука дапамогі”, “На_падмогу” з усёй адказнасцю падхапілі другі этап абласной добраахвотніцкай акцыі “Зімовая пара добрых спраў”.

Зіма працягвае радаваць нас снежным надвор’ем. Але лёгкі, а часам і не зусім лёгкі сняжок прыносіць шмат складанасцей пажылым людзям, якія пражываюць у прыватных дамах. І на дапамогу прыходзяць валанцёры нашай школы.

19 пажылым людзям аказана дапамога ў пачатку лютага. Акрамя гэтага, навучэнец 10-га класа Віталь Дземідовіч, старшыня раённага Дзіцячага парламента, аказаў дапамогу ва ўборцы тэрыторыі Смаргонскаму раённаму цэнтру творчасці дзяцей і моладзі.

Сапраўды, у добрых спраў няма рамак і мяжы. Акцыя працягваецца, а значыць, ёсць час на зімовыя добрыя справы! Далучайцеся!

Таццяна ВІЛЬБІК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий