Моладзь – за адзінства, развіццё і незалежнасць

- 16:06МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Моладзь Магілёўшчыны падключылася да адкрытага анлайн-дыялогу БРСМ “Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!.

Дыскусійная анлайн-пляцоўка аб’яднала 140 прадстаўнікоў каманды Саюза моладзі – удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу. Галоўная задача маладзёжнай сустрэчы – “зверыць гадзіннікі” напярэдадні народнага веча. Мадэратарам дыялогу выступіў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Дзмітрый Варанюк.

У ходзе размовы маладыя людзі сумесна абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады. Асаблівая ўвага была нададзена галоўным напрамкам у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Першы сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Уладзімір Паўлоўскі дэталёва гаварыў пра неабходнасць прапаганды сямейных каштоўнасцей у маладзёжным асяроддзі.

У фармаце тэматычнага інтэрактыву моладзь разважала пра паняцце “адзінства”. Запамінальным стаў выступ настаўніка беларускай мовы і літаратуры Мяжысецкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Антона Лабаноўскага, які прачытаў пранікнёны верш уласнага сачынення.

Адметна, што падчас дыялогу быў дадзены старт рэспубліканскаму праекту БРСМ “Роднае – народнае”, накіраванаму на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў у Год народнага адзінства.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий