Скажам поліэтыленавым пакетам НЕ!

- 15:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пытанні экалогіі ўсе часцей абмяркоўваюцца ў грамадстве. Дарослыя павінны самі беражліва ставіцца да прыроды і звяртаць увагу дзяцей на гэта. Над пытаннем, як мы можам дапамагчы прыродзе ў нашым паўсядзенным жыцці, задумаліся і выхаванцы старшай групы № 3 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка.  

Чаму экалагічныя праблемы сталі актуальнымі? Прычына – у няправільнай дзейнасці чалавека ў прыродзе, якая вядзе да парушэння экалагічнай раўнавагі. Вось чаму праблемы экалагічнага выхавання выходзяць на першы план.

Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка даведаліся, што, здавалася б, бяскрыўдны поліэтыленавы пакет можа прынесці вялікую шкоду нашай планеце. Таму выхавальнікі разам з дзецьмі вырашылі прыняць актыўны ўдзел у акцыі “Скажам поліэтыленавым пакетам НЕ!”. Дашкольнікі з вялікім энтузіазмам прымалі ўдзел у вырабе папяровых пакетаў, якія могуць замяніць поліэтыленавыя. Інтарэс сваіх дзяцей падтрымалі і бацькі, дапамаглі ў пашыве з тканіны прыгожых, зручных і стыльных экасумак, якія з’яўляюцца найлепшай альтэрнатывай поліэтыленавым пакетам.  

Педагогі і выхаванцы нашай установы спадзяюцца, што людзі перастануць выкарыстоўваць пластык у вялікіх колькасцях і наша планета стане чысцейшай.

Наталля УЛОГА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий