- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Зімовыя забавы ў асяроддзі сяброў

 

Як вядома, у прыроды няма дрэннага надвор’я. Навучэнцы сярэдняй школы № 7 Навагрудка разам са сваімі педагогамі цалкам згодныя з гэтай фразай. Узімку нам даступна столькі вясёлых і цікавых забаў, столькі гульняў на вуліцы, што немагчыма ўтрымацца.

Так, на нашым школьным футбольным полі залілі каток. Пасля ўрокаў там заўсёды шмат дзяцей. Асабліва весела на ім увечары, калі школьнікі з сябрамі весела катаюцца пад музыку і гуляюць у даганялкі. А побач з гучным смехам і задорным крыкам катаюцца з горкі на санках і “ватрушках” уніз тыя, хто яшчэ не навучыўся стаяць на каньках.

Сёлета зіма парадавала нас багаццем снегу. І гэты белы ўбор нагадвае казку. Каб яна запомнілася надоўга, у школе правялі конкурс на лепшую снежную скульптуру сярод навучэнцаў 8–10 класаў. Для многіх снежныя фігуры становяцца лепшым успамінам з дзяцінства. Памяць пра тое, як было весела, як меладычна рыпеў снег пры лепцы, як доўга прастаяла “цуд-статуя” у двары на радасць усім…

Нават мароз зусім не напалохаў нашых вучняў. Ды і каму ён страшны: зімовыя забавы ў асяроддзі сяброў сагрэюць любога.

Іна БУКШТУНОВІЧ,
класны кіраўнік 8 “В” класа
Сяргей БУКШТУНОВІЧ,
выхавальнік кадэцкага 9 “К” класа
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий