Майстар-клас па вырабе павязкі-флікера

- 13:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі “Бяспечна ўдвая”, якая праходзіць у Гродзенскай вобласці з 29 студзеня па 19 лютага, на сустрэчу да выхаванцаў старшай групы ясляў-сада № 6 Ваўкавыска прыйшла супрацоўнік Ваўкавыскай Дзяржаўтаінспекцыі Алена Карабач.

У працэсе гутаркі з аўтаінспектарам дзеці пераканаліся ў тым, што адной з найбольш эфектыўных мер павышэння бяспекі пешаходаў на дарозе з’яўляюцца святлоадбівальныя элементы.

Менавіта таму вялікую цікавасць у дзяцей выклікаў майстар-клас па вырабе аксэсуара з двайной карысцю: ахоўнай павязкі з дэкорам святлоадбівальных элементаў. Разам са старэйшым дзяржаўтаінспектарам выхаванцы ўпрыгожвалі ахоўныя маскі налепкамі са святлоадбівальнай плёнкі і, па ходу справы, успаміналі правілы паводзін на вуліцы. Дзеці захоплена малявалі, выразалі і ляпілі на тканіну забаўныя фігуркі, а затым дэманстравалі адно аднаму свае аксэсуары.

Работы атрымаліся карыснымі ўдвая, бо яны абароняць не толькі ад віруса, але і ад непрыемнасцей на дарозе. Немалаважным з’яўляецца і тое, што маску, вырабленую сваімі рукамі, дашкольнікі будуць насіць з вялікім задавальненнем.

Фотаздымкі на памяць падарылі пазітыўны настрой усім прысутным. Напрыканцы мерапрыемства Алена Анатольеўна ўручыла будучым школьнікам прыемныя падарункі: расклад школьных урокаў з напамінам пра правілы дарожнай бяспекі. Выхаванцы, у сваю чаргу, паабяцалі быць добрасумленнымі і адказнымі пешаходамі.

Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць павышэнню свядомасці у дзяцей, вучаць іх правільна паводзіць сябе на дарозе.                                                                                           

Таццяна ХЛАМКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 6 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий