- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Так трымаць, актывісты праваахоўнага руху!

 

 У Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшла сустрэча вучняў 9-га класа з пагранічнікамі Доцішскай пагранічнай заставы і з першым сакратаром Воранаўскага РК БРСМ Наталляй Мяцеліцай.

У снежні мінулага года пяці актывістам нашай школы былі ўручаны пасведчанні МААП. Напярэдадні Дня маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, які адзначаецца штогод 6 лютага, з мэтай захавання і прымнажэння традыцый маладзёжнага праваахоўнага руху тром вучням былі ўручаны памятныя падарункі і падзяка.

Рух МААП заснаваны ў 2004 годзе і сёння з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Каля 15 тысяч юнакоў і дзяўчат уключыліся ў гэты рух. Яны прымаюць удзел у ахове правапарадку, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх і моладзі. У нашым раёне камандзірам МААП, які аб’яднаў сорак маладых людзей, з’яўляецца страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Воранаўскім раёне Павел Ражаноўскі з Воранава.

У далейшым юныя памочнікі будуць прыцягвацца да ўдзелу ў ахове грамадскага парадку ва ўстановах адукацыі, а таксама пры правядзенні мерапрыемстваў БРСМ.

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 9-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий