Снежны суботнік

- 8:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 У яслях-садзе № 13 Смаргоні вялікая ўвага надаецца далучэнню выхаванцаў да працы. У сувязі з гэтым, апошні дзень на мінулым тыдні ў дзіцячым садзе быў абвешчаны “Снежным суботнікам”.

Вялікія патэнцыйныя магчымасці для ўсебаковага гарманічнага развіцця асобы дзіцяці закладзены ў прагулцы, якая добра ўплывае на фарміраванне фізічнага выхавання дзяцей, умацаванне іх здароўя, а таксама на эмацыянальны стан.

Чым змястоўней і цікавей арганізаваны вольны час на вуліцы, тым ярчэй будуць у выхаванцаў прадстаўленні пра навакольны свет. Працоўнае выхаванне на свежым паветры не толькі фарміруе ў дзяцей працоўныя навыкі і развівае працавітасць, але і наладжвае дружалюбныя ўзаемаадносіны паміж імі.

З самай раніцы “Снежнага суботніка” дзеці ішлі з лапаткамі і з нецярпеннем чакалі, калі ж пойдуць на прагулку. Перш чым прыступіць да працы, выхавальнік дашкольнай адукацыі правяла інструктаж па тэхніцы бяспекі. Затым размеркавала абавязкі: дзяўчынкі расчышчалі дарожкі каля веранды, хлопчыкі складалі снег у вёдры і выносілі яго ў тое месца, дзе пасля абеду будуць будаваць горку. Праца кіпела. Усе з адказнасцю выконвалі даручаную справу. Цяпер на ўчастку можна бегаць, скакаць, гуляць у рухомыя гульні.

Румяныя шчочкі, бліскучыя вочы і выдатны настрой – такі вынік зімовага суботніка! Нашы дзеці ўмеюць і адпачываць, і весяліцца, і працаваць.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 13 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий