У гімназіі Ганцавіч праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года народнага адзінства.
Так, чацвёртакласнікі пад кіраўніцтвам С.М.Распопавай падрыхтавалі творчыя праекты па гісторыі малой радзімы і Беларусі, у якіх адлюстравалі дасягненні краіны і лепшыя якасці беларусаў: міласэрнасць і дружалюбнасць, душэўную шчодрасць і гасціннасць…
Падчас тэматычнага мерапрыемства педагог расказала, што за ўсю гісторыю беларусы не развязалі ніводнай вайны. Наш народ паважае іншаземцаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, якія пражываюць у краіне. Асаблівыя надзеі дзяржава ўскладае на моладзь, яе будучыню.
Па выніках мерапрыемства быў аформлены інтэрактыўны стэнд з вучнёўскімі работамі.
Наталля АНІШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
гімназіі Ганцавіч