Ва ўстойлівую будучыню – разам

- 7:24ВИТЕБЩИНА, Регионы

 

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця ў нашай краіне, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Яраслаў Аляксееў сустрэўся з актывам маладзёжнага парламента Полацка.

Месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі “Ва ўстойлівую будучыню – разам!” стала малая зала Полацкага раённага выканаўчага камітэта. Яраслаў расказаў, як у Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 ім. Францыска Скарыны ён стаў прэзідэнтам вучнёўскага самакіравання, узначальваў раённы Маладзёжны парламент, удзельнічаў у Рэспубліканскім каардынацыйным савеце маладзёжных парламентаў.

У якасці пасла Мэт устойлівага развіцця ён адказвае за семнаццатую мэту – партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця. Сёння малады чалавек актыўна заняты ў студэнцкім самакіраванні, з’яўляецца членам аргкамітэта Беларускай рэспубліканскай лігі дэбатаў, намеснікам старшыні студэнцкага савета па ідэалагічнай рабоце.

Па просьбе суразмоўцаў госць падзяліўся вопытам супрацоўніцтва з міжнароднымі структурамі, дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, адказаў на пытанні пра навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце.

У рабоце дыялогавай пляцоўкі таксама прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Віцебскай вобласці, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М.Машэрава Таццяна Генадзьеўна Полушкіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Ірына Мікалаеўна Дзёмінава і другі сакратар Полацкага райкама БРСМ Інэса Віктараўна Шухлева. Атрымалася жывая і плённая размова пра важнасць работы з моладдзю, партнёрства на розных узроўнях кіравання.

Маладыя лідары Полацка разам з экспертамі выказвалі і абгрунтоўвалі свае меркаванні, ідэі і прапановы ў дачыненні да рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, іншых важных сфер нашага жыцця. У ходзе двухгадзіннай сустрэчы актывісты маладзёжнага парламента агучылі шэраг важных пытанняў і атрымалі на іх адказы. Такія пляцоўкі дазваляюць моладзі адкрыта абмеркаваць вострыя пытанні і падзяліцца сваім пунктам гледжання.

Наталля СЛЯПЦОВА
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий