Дзеці з парушэннямі маўлення развіваюццца ў гульні

- 13:55ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Педагогі спецыяльнай групы № 3 спецыяльнага ясляў-сада № 12 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Мазыра надаюць вялікую ўвагу развіццю гульнявых навыкаў выхаванцаў, бо лічаць, што гульня – гэта не проста забаўка, а творчая работа дзіцяці, яго жыццё.

Дзяцінства – гэта не толькі самая шчаслівая і бестурботная пара ў жыцці чалавека, гэта час станаўлення будучай асобы. Таму так важна для дзіцяці ўдзельнічаць у разумных, карысных гульнях, якія развіваюць, выхоўваюць і прывучаюць да калектыўных узаемаадносін.

Падчас гульні нашы выхаванцы спазнаюць не толькі навакольны свет, але і саміх сябе. Гуляючы, дзеці назапашваюць веды, асвойваюць мову, вучацца мець зносіны, развіваюць мысленне і ўяўленне. Нашы выхаванцы з задавальненнем гуляюць у сюжэтна-ролевыя гульні, якія спрыяюць развіццю маўленчых навыкаў і ўменняў, даюць дзіцяці магчымасць арыентавацца ў рэальных жыццёвых сітуацыях, выпрацоўваюць актыўнае стаўленне да жыцця і мэтанакіраванасць у выкананні пастаўленай мэты, дапамагаюць станаўленню маўлення. У гэтых гульнях дзеці асвойваюць працэс творчасці, яны вучацца планаваць сваю працу, сваю ролю, славесна дамаўляюцца пра сюжэт, размяркоўваюць ролі, падбіраюць атрыбуты, уступаюць у зносіны з аднагодкамі, выкарыстоўваючы пры гэтым свой актыўны і пасіўны слоўнік.

Алёна КАШАЕД,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
спецыяльнага ясляў-сада № 12
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий