З мэтай актывізацыі творчай ініцыятывы дзяцей і павышэння іх матывацыі да прагулак на свежым паветры аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама арганізаваў фота-чэлендж #Снежная_семейка_2021. Да мерапрыемства акрамя дашкольнікаў і вучняў ахвотна далучыліся іх бацькі.
Творчая фантазія ўдзельнікаў ператварыла тэрыторыю ўстаноў адукацыі ў чароўныя астраўкі, дзе з’явіліся казачныя персанажы і героі мультфільмаў, замкі і лабірынты, размаляваныя яркімі фарбамі. Цяжка было паверыць, што гэтая прыгажосць зроблена са снегу.
Лепшымі прызнаны работы калектываў ясляў-садоў № 2, 4, 7 і 8 Ганцавіч, Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці, Любашаўскага ясляў-сада – пачатковай школы і Круговіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы. У намінацыі “Лепшае відэа #Снежная_семейка_2021 перамог калектыў ясляў-сада № 17 вёскі Малькавічы.
Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі
Ганцавіцкага райвыканкама