Штогод у яслях-садзе № 4 Ганцавіч праходзіць экалагічная акцыя “Падтрымаем птушак!”, у якой актыўна ўдзельнічаюць сем’і выхаванцаў.
Педагогі расказваюць дзецям, што з надыходам зімы птушкам цяжэй здабываць корм, схаваны пад снегам. Гэтаму не спрыяе і кароткі светлавы дзень. У такой сітуацыі ад дабрыні чалавека залежыць, ці перажывуць крылатыя сябры халады, каб парадаваць нас вясной сваімі спевамі.
Выхавальнікі знаёмяць дзяцей з правіламі падкормкі птушак, якія дашкольнікі ахвотна выконваюць.
Людміла ГАРАГЛЯД,
загадчык ясляў-сада № 4 Ганцавіч