- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пойдзем гуляць?

 

Пад такім дэвізам прайшоў шосты школьны дзень у Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна.

Рухомыя гульні на свежым паветры не толькі падымаюць настрой, яны ўмацоўваюць імунітэт, папярэджваюць прастуду. Фізічныя практыкаванні на свежым паветры закаляюць дзіцячы арганізм, павялічваюць рухальную актыўнасць дзяцей. А потым, што можа быць лепш пасля гульняў на свежым паветры стаць удзельнікам “Шашачнага турніра”? Бо гульні з шашкамі выхоўваюць такія рысы характару, як цярпенне, настойлівасць, знаходлівасць, уменне дастойна не толькі выйграць, але і прайграць.

Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву на ўвесь наступны тыдзень.

 

Алена БАХАР,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий