Чацвёртакласнік Захар Севярын з сярэдняй школы № 3 Іванава – хлопчык надзвычай цікаўны. Складае мадэлі LEGO, любіць матэматыку і англійскую мову. Ніколі не сядзіць без справы і заўсёды знаходзіць цікавы занятак.
Напярэдадні Новага года Захар вырашыў павіншаваць з надыходзячымі святамі англійскую каралеву Лізавету II і яе сям’ю. Але гэтага яму здалося мала, і ён адправіў паштоўкі яшчэ некалькім еўрапейскім каралеўскім сем’ям.
Два месяцы Захар з нецярпеннем чакаў адказаў. І дачакаўся! Атрымаў паштоўкі з Бельгіі і Манака.
“Мы жадаем табе шчаслівага Новага года і вяселых Каляд”, – гаворыцца ў віншаваннях.
Святлана СЕВЯРЫН,
настаўнік англійскай мовы
сярэдняй школы № 3 Іванава