Снежныя фантазіі любчанскіх школьнікаў 

- 17:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

  

Школьнікі Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна цікава і з карысцю праводзяць свой вольны час пасля ўрокаў, прычым не дзе-небудзь, а ў школе.

З цудоўным настроем і зарадам бадзёрасці дзеці сталі ўдзельнікамі творчай майстэрні “Фігуры з чароўнага снегу”.

У прызначаны час вучні 5–8-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі сабраліся на школьным двары, узяўшы з сабою гуаш, акварэль, пэндзлікі і розныя прадметы для пераўвасаблення снежных вырабаў у сапраўдны цуд. На працягу некалькіх гадзін можна было з цікавасцю назіраць за працаёмкім працэсам. Дзеці вельмі стараліся, нягледзячы на тое, што быў мароз, а снег рассыпісты. Але гэта не перашкодзіла ім у атмасферы радасці і зімовага чараўніцтва стварыць разнастайныя фігуры ката, кіта і вясёлага васьмінога. Пабудаваныя снежныя фігуры сталі ўпрыгожваннем школьнай тэрыторыі.

Спадзяемся, што гэтая далікатная прыгажосць прастаіць доўга, цешачы ўсіх сваёй арыгінальнасцю.

Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий